[an error occurred while processing this directive]

Кравцевич А - Тэўтонскi Ордэн - Ад Ерусалiма Да Грунвальда (На Белорусском Языке)



Алесь Краўцэвiч
Тэўтонскi ордэн
Ад Ерусалiма да Грунвальда
Уступ
Тэўтонскi ордэн моцна паўплываў на гiстарычны лёс Беларусi. Самыя цесныя
адносiны з iм у Вялiкага Княства Лiтоўскага пачалiся з 80-х гадоў XIV ст. i
працягвалiся больш за стагоддзе, да пачатку XV ст. Гэтыя адносiны нельга
назваць добрасуседскiмi. Хутчэй мела месца зацятая барацьба, у якой абодва
бакi адстойвалi свае жыццёвыя iнтарэсы.
Мы нiколькi не сумняваемся, што справядлiвасць у гэтай амаль безупыннай
вайне была на баку нашых продкаў. Прышэльцамi i захопнiкамi з'яўлялiся ўсё ж
рыцары ордэна - амаль выключна ўсе немцы, адкуль i назва ордэна - Тэўтонскi.
Цяжка нават уявiць сабе, колькi жыццяў, намаганняў, матэрыяльных высiлкаў
каштавала гэтая жорсткая барацьба.
У ёй гартавалася беларуская дзяржаўнасць. Пад пагрозай знешняй небяспекi
вакол беларускага ядра ўсё цясней гуртавалiся землi былой Кiеўскай Русi ды
Жамойцi. У прускiх суседзяў было чаму павучыцца i нашыя продкi скарысталi
такую магчымасць. Новыя будаўнiчыя традыцыi i прыёмы (готыка), матэрыялы
(вялiкапамерная цэгла, дахоўка) i шмат што яшчэ прыйшло да нас праз ордэнскую
дзяржаву.
У барацьбе з лепшай эўрапейскай армiяй фармавалася i набiрала моцы
беларускае прафесiйнае войска, якое затым доўга паспяхова стрымлiвала нацiск з
усходу.
Цiкавы сам феномен Тэўтонскага ордэна. Гэта ўнiкальная ў гiсторыi з'ява,
калi духоўна-рыцарскае аб'яднанне стварыла магутную дзяржаву, якая займала
важнейшае месца ў тагачаснай Усходняй i Цэнтральнай Эўропе.
Наша праца - аб гiсторыi Тэўтонскага ордэна ад самых яго пачаткаў да
Грунвальдскай бiтвы, з якой пачаўся паступовы заняпад ордэнскай дзяржавы.
СТВАРЭННЕ I ЎСТРОЙ ОРДЭНА БРАТОЎ-РЫЦАРАЎ ТЭЎТОНСКАГА ДОМУ ДЗЕВЫ МАРЫI Ў
ЕРУСАЛIМЕ
Найвялiкшы ўздым магутнасцi Тэўтонскага ордэна адбыўся ў XIV - пачатку XV
ст. на землях старажытнай Прусii. Аднак пачаткi гэтага цiкавейшага
сярэднявечнага духоўна-рыцарскага аб'яднання i ў часе i ў прасторы ляжаць
далёка ад часоў i мясцiн яго росквiту.
Ордэн абудзiўся да жыцця на зямлi Палестыны ў XII ст. пад час разгару
крыжовых войнаў, калi амаль безупынныя баi крыжакоў з мусульманамi iшлi з
пераменным поспехам. Пачатковая яго гiсторыя даволi цьмяная i шмат у чым
легендарная. Вiдавочна, правобразам ордэна можна лiчыць аб'яднанне вакол
шпiталю ў Ерусалiме, узнiкшае каля 1129 г. Адзiн немец, якi разам з жонкай
асеў у Ерусалiме пасля заваявання горада крыжакамi, пачаў прымаць у свой дом
убогiх i хворых суайчыннiкаў. Хворых было шмат, бо мясцовы клiмат стаўся
нязвыклым i цяжкiм для выхадцаў з Германii. Пазней гэты добры чалавек (iмя яго
невядомае) сваiм коштам збудаваў шпiталь i пры iм каплiцу ў iмя Дзевы Марыi.
Жонка дабрачыннiка заснавала асобны жаночы шпiталь. У гэтых людзей з'явiлiся
паслядоўнiкi. Многiя немцы ахвяравалi сродкi на карысць шпiталю i працавалi ў
iм. Былi сярод iх рыцары i шляхта. Яны прымалi ўдзел у доглядзе за хворымi i
адначасова ваявалi. Так пры шпiталi ўтварылася рыцарскае аб'яднанне. Яно ўзяло
сабе за ўзор статуты ўжо iснуючых ордэнаў iанiтаў i тамплiераў*.
* Ордэн iанiтаў узнiк у Ерусалiме пры шпiталi i каплiцы Яна Хрысцiцеля ў
ХI ст. Пазней вядомы як Мальтыйскi ордэн.
Ордэн тамплiераў з'явiўся ў 1128 г. у Палестыне. Меў мэтай абарону
пiлiгрымаў з Эўропы ад нападаў мусульманаў i разбойнiкаў.
Пад час ваеннай выправы сябры шпiтальнай суполкi дзялiлiся на дзве часткi:
старыя, калекi заставалiся на паслугах шпiталю, а баяздольныя iшлi ў паход.
Такая падвойная служба дала iм назву шпiтальных








[an error occurred while processing this directive]